У філіяле
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшло чарговае пасяджэнне
аматарскага аб’яднання “Ладачкі” у рамках дэкады "Залаты ўзрост". Удзельнікі сабраліся на завочнае падарожжа
“Нам ад хваробаў усіх карысна”. Размова вялася аб здароўі. Усе прысутныя
згадзіліся, што здаровы лад жыцця – гэта вобраз жыцця асобнага чалавека,
накіраваны на паляпшэнне і захаванне здароўя з дапамогай адпаведнага харчавання,
фізічнай падрыхтоўкі, маральнага настрою і адмаўлення ад шкодных звычак.