27 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка”прайшла прафілактычная гутарка “Цані жыццё” і
была яна накіравана на прафілактыку суіцыдальных паводзін сярод моладзі і
падлеткаў. На мерапрыемства запрасілі Святара Мікалая, настаяцеля
Малабераставіцкая царквы і пагранічнікаў заставы “Сямёнаўка”. Тэма суіцыдаў
вельмі сур’ёзная і праблемная. Пагаварылі пра тыпы суіцыдальных паводзін, групы
рыску падлеткаў…Абмеркавалі сучасныя моладзевыя субкультуры…Святар Мікалай у
сваю чаргу расказаў прысутным, як царква ставіцца да суіцыдаў. На канкрэтных
прыкладах паказаў уздзеянне негатыўных структур на моладзь. Даў ацэнку
паводзінам цяперашніх падлеткаў. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогавай
гутаркі, дзе кожны меў магчымасць выказаць сваю думку. Жадаючыя змаглі атрымаць
нумары тэлефонаў: даверу, крызіснай дапамогі, рэспублікасскай дзіцячай
тэлефоннай лініі, дзе пры неабходнасці ім змогуць аказаць дапамогу прафісійныя
псіхолагі.