27 верасня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло бібліякафэ «Бібліятэка. Сям'я. Інфармацыя». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пагрузіліся ў бібліятэчную атмасферу кніжнай інфармацыі, каштоўнасці сямейнага чытання і выказалі словы падзякі бібліятэцы за тое, што яна ёсць у іх родным аграгарадку.