Ветлівасць - адна
з найважнейшых маральных якасцяў выхаванага чалавека. Не маючы навыкаў ветлівых зносін, цяжка зрабіць добрае ўражанне на навакольных.
Таму вельмі важна з ранніх гадоў выхоўваць у дзецях добразычлівасць і чуласць. Для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Люстэрка”, у бібліятэцы прайшоў ўрок маральнасці “Адчыніце
чароўныя дзверы ветлівасці”.
Вучні яшчэ раз, паразважалі, што такое
ветлівасць, як трэба паводзіць сябе ў грамадстве, школе, бібліятэцы і іншых
месцах. Каго можна назваць ветлівым? Якія бываюць ветлівыя словы? Для
замацавання пачутага матэрыялу, чыталі павучальныя творы, былі праведзены гульні “Ветлівыя людзі”, “Даскажы слоўца”, “Добра
ці дрэнна”.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі “кветку ветлівасці”, на пялёстках якой былі напісаны ветлівыя словы. Усе
ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што менавіта дабрыня і ветлівасць
збліжае людзей, таму як мага часцей трэба гаварыць адзін аднаму прыемныя словы.