Да Дня Маці ў
філіяле” Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшоў тэматычны
вечар “Прыгожы свет каханнем мацярынскім” для ўдзельнікаў клуба “Ладачкі”. Гэты вечар
быў прысвечаны самым добрым, самым чулым, самым пяшчотным, клапатлівым,
працавітым і, вядома ж, самым прыгожым жанчынам – мамам. Удзельнікі
мерапрыемства расказвалі вершы, спявалі песні, складалі прыказкі, прысвечаныя
мамам, дзяліліся сакрэтамі выхавання дзяцей і ўнукаў. Вельмі чуллівымі момантамі былі расказы аб
дзяцінстве, аб маці. Пасля ўрачыстай часткі за кубкам духмянай гарбаты доўга
яшчэ абменьваліся ўражаннямі аб сустрэчы.