09.10.2024г. Кніжная выстава "Здаровая будучыня ў тваіх руках"

 У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная бібліятэка" на працягу года дзейнічае кніжная выстава "Здаровая будучыня ў тваіх руках", прысвечаная здароваму ладу жыцця. Складаецца яна з шасці раздзелаў, на адным з якіх размешчана літаратура па барацьбе з наркотыкамі "Скажы наркотыкам - НЕ! ". 9 кастрычніка вучні пятага класа наведалі бібліятэку, каб больш падрабязна пазнаёміцца з гэтай тэмай. Бібліятэкар прапанавала паглядзець цікавыя матэрыялы, які змешчаны на паліцы: буклеты, кнігі,  малюнкі на тэму барацьбы з наркотыкамі. Усё гэта вельмі зацікавіла вучняў і дадало ім шмат карыснай інфармацыі. Тэма наркаманіі вельмі распаўсюджаная сярод моладзі і падлеткаў, таму ведаць праўду пра наркотыкі трэба ўжо з дзяцінства, каб не стаць іх заложнікам.