Напярэдадні самага прыгожага свята Дня маці бібліятэкар
бібліобуса правяла для сваіх чытачоў віншавальную акцыю “Мама-галоўнае слова”. Жанчынам
былі ўручаны святочныя паштоўкі і цёплыя пажаданні.Акцыя мела поспех. Сельскія
жыхары спыняліся, дарылі свае ўсмешкі, з радасцю фатаграфаваліся, гаварылі шмат
цёплых слоў, дзякавалі за падораны святочны настрой.




