“Аб той, што даруе нам жыццё і цяпло”-пад такой назвай у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло чарговае
пасяджэнне клуба “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню Маці.
Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для сваіх гасцей пазнавальную праграму, у
ходзе якой кожнаму ўдзельніку клуба трэба было ўспомніць самыя ласкавыя і
пяшчотныя словы, якія можна адрасаваць сваёй маме, назваць якасці, уласцівыя
самаму дарагому чалавеку на свеце, а таксама адгадаць загадкі. Бібліятэкар
павіншавала прысутных з самым добрым днём, святам кахання, дабрыні і мудрасці.
Распавяла прысутным аб тым, кім з'яўляецца маці для кожнага чалавека. Шмат
кніг, прысвечаных маме, было прадстаўлена на кніжнай выставе “Душы мацярынскай
святло”.




