10
кастрычніка ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Знайка” сабраліся на
адкрытае пасяджэнне ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” на літаратурныя чытанні “Самай лепшай матулі на свеце”, у
рамках Тыдня бацькоўскай любові, і прысвяцілі яго Дню Маці. Вучні пазнаёміліся з
гісторыяй ўзнікнення свята, даведеліся, якое значэнне яно мае для кожнага
беларуса і як яго адзначаюць у нашай краіне. Удзельнікі чыталі вершы,
гумарыстычныя частушкі, спявалі разам песні пра матулю. Падзяліліся думкамі, як
будуць віншаваць са святам самага лепшага і роднага свайго чалавека – матулю.
Бібліятэкар пазнаёміла з дзіцячай літаратурай, прысвечанай тэме мацярынства і
прапанавала выбраць сабе кніжачку па густу. Напрыканцы мерапрыемства для сябе
кожны зрабіў вынік: няма лепшага падарунка для маці, як здаровыя і паслухмяныя
дзеці, якія выдатна вучацца і добра сябе паводзяць.








