10 кастрычніка ў філіяле “Пархімаўская ІСБ” прайшла пазнавальная хвіліна “Што я ведаю пра вітаміны”. Удзельнікі атрымалі цікавую інфармацыю аб значэнні вітамінаў для нашага арганізма, у якой садавіне і агародніне яны знаходзяцца. Дзеці з цікавасцю удзельнічалі ў гутарцы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.





