Да Міжнароднага дня Маці супрацоўнік Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага арганізавала і правяла віншавальную акцыю “Мама
– нібы анёл дабра”. Бібліятэкар павіншавала сваіх чытачоў у бібліятэцы і жыхароў
раённага цэнтра з Днём Маці, пажадала ім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту і
ўручыла на памяць віншавальныя паштоўкі.