13 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная
сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”:
акцыя-віншаванне “Любы
вобраз матулі маёй”. Сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне,
Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца
абыякавым. У гэты дзень хочацца выказаць удзячнасць і сказаць словы падзякі
ўсім маці, якія дораць дзецям сваё каханне і ласку. Мерапрыемства прайшло вельмі
цікава і весела.