17 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка”прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная юбілею вялікага
рускага паэта М.Ю.Лермантава. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра яго
цікавае жыццё і творчую дзейнасць, пра яго бунтарскі нораў, пра характар, часам
уласны, строгі, а часам сціплы і летуценны. Трагічны лёс геніяльнага паэта не аставіў нікога раўнадушным. З
задавальненнем пачыталі яго вершы : “Погиб
поэт…”,
”Белеет парус одинокий”, “Утёс”, “Нет, я не Байрон…”, “Бородино” і г.д.. Зрабілі
аналіз прачытанага. У заключэнне праслухалі раманс “Белеет парус одинокий…” у выкананні Сяргея Лемешава. Падчас мерапрыемства
гучаў “Паланэз Агінскага”.