16 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская
бібліятека” разам з вучнямі 8 класа мясцовай школы правяла мерапрыемства, абмен
меркаваннямі “Будучыня пад пытаннем: падлеткавы алкагалізм”, каб пагаварыць з
падлеткамі аб дзеянні алкаголю на арганізм, аб асноўных матывах распівання
спіртных напояў, аб наступствах, фактарах і фазах алкагалізму. Удзельнікі
актыўна выказвалі свае меркаванні аб шляхах вырашэння алкагольнай залежнасці і
аб сваім негатыўным стаўленні да ўжывання алкаголю. З задавальненнем дзяліліся думкамі
аб сваіх карысных звычках і занятках, планамі і надзеямі на сваё здаровае будучае.