19 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная
сельская бібліятэка” прайшла фотавыстава
“Мой тата лепшы ў свеце”. Бібліятэкар расказала дзецям гісторыю свята, калі і
адкуль пайшла традыцыя святкавання Дня бацькі. Прысутныя расказвалі пра сваіх
татаў і дзядуляў, пра сямейныя святы, успаміналі цікавыя моманты і гісторыі. Усе
атрымалі пры гэтым шмат пазітыву і добрага настрою.