У 2022 годзе ў Беларусі з'явілася новае свята - Дзень
бацькі. Адзначаецца яно 21
кастрычніка. Напярэдадні свята работнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага павіншавалі бацькоў-чытачоў бібліятэкі з гэтым важным і значным
святам. Пажадалі сямейнага дабрабыту, гонару за дзяцей, здароўя і веры ў свае
сілы. Для маленькіх наведвальнікаў у
бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Кнігі дзяцінства нашых татаў”.