23 кастрычніка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна чытання "У вольны час мы не сумуем - з кніжкамі сябруем", для вучняў першага класа. Мерапрыемства накіравана на далучэнне маленькіх чытачоў да кнігі, прывіццё любові да чытання. Ужо стала добрай традыцыяй кожны дзень прыходзіць ўсім класам у бібліятэку за новай кніжкай, каб разам з дарослымі вечарам прачытаць і назаўтра расказаць аб прачытаным. З задавальненнем дзеці дзеляцца прачытаным і раяць сябрам ўзяць цікавы твор. У асноўным гэта казкі, маляўнічыя, яркія, прыцягваюць увагу дзяцей сваім прыгожым афармленнем. А такіх кніг у бібліятэцы шмат, ёсць з чаго выбраць. Бібліятэкар з задавальненнем падбірае новыя творы і раіць іх сваім маленькім чытачам. Вось і падчас мерапрыемства разам прачыталі некалькі цікавых казак, пазнаёміліся з іх аўтарамі і выбралі для сябе цікавы твор.