Культарганізатар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей мерапрыемства, прысвечанае Дню бацькі пад назвай “Самы лепшы бацька - мой”. Яна расказала прысутным дзецям пра свята “Дзень бацькі”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, дзяліліся цікавымі гісторыямі пра сваіх татаў і намалявалі сумесную віншавальную паштоўку любімым татам.