Для наведвальнікаў
прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай школы ў раённай бібліятэцы імя
В.М.Кавалеўскага прайшой урок бяспекі “Падарожжа ў краіну БЯСПЕКІ”. Бібліятэкар расказала пра правілы
карыстання электрапрыборамі, правілы бяспечных поводзін дома і ў школе, а
таксама растлумачыла правілы паводзін на дарозе. Дзеці даведаліся, што такое надзвычайныя сітуацыі,
навучыліся выяўляць і прадбачыць небяспекі, запомнілі галоўныя формулы АБЖ. Вандруючы
па станцыям: “Агеньчык”, “ПДД”, “Электрычная” і “Небяспечныя прадметы” вучні замацавалі свае веды пра правілы паводзін у
складаных сітуацыях. Акрамя гэтага, пазнаёміліся з кніжнай падборкай «Наша
бяспека — у нашых руках», дзе былі сабраны кнігі па асновах бяспекі
жыццядзейнасці.