31.10.2024г. Кніжная выстава "Агнявыя дарогі да Перамогі"

 31 кастрычніка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад намецка-фашысцкіх захопнікаў. На конкурс чытальнікаў "Радкі апаленыя вайной" прыйшлі выхаванцы школьнага лагера "Сонейка", каб пазнаць шмат цікавага і новага, а бібліятэка для іх падрыхтавала кніжную выставу "Агнявыя дарогі да Перамогі", дзе кожны жадаючы змог знайсці сабе верш, альбо ўрывак з любога твора і выразна яго прачытаць. Яркім і цікавым дапаўненнем да мерапрыемства стала інсталяцыя "Заўтра ў бой за родную Беларусь", якая заняла першае месца ў вобласці сярод раёнаў. Зроблена яна рукамі таленавітага настаўніка працы Артура Мядзелкі. Ён з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне і падрабязна расказаў і паказаў вучням з чаго зроблены гэты экспанат, што ён сабой уяўляе, як прышла ідэя зрабіць такі цуд? Наперабой дзеці задавалі пытанні пра самалёт, машынку, салдацікаў пра боепрыпасы і г.д. Адразу было відаць, што ім вельмі ўсё спадабалася! Яшчэ доўга яны будуць абмяркоўваць убачанае і пачутае. Зараз інсталяцыя знаходзіцца ў школьным музеі "Вытокі".








                                                                         

 

                                            


Страниц (31)1234567891011 Вперёд