Гадзіна ведаў і адкрыццяў “Хочаш быць лепшым - чытай”, прымеркавана да Года якасці адбылася ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”. Бібліятэкар растлумачыла дзецям, што наведванне бібліятэкі і чытанне кніг- гэта залог далейшага поспеху ў іх жыцці. Калі вучань многа чытае і паспяхова вучыцца, то ён вырасце годным грамадзянінам нашай дзяржавы. І таму галоўная іх задача- добра вучыцца, многа чытаць цікавых кніг з бібліятэкі.