6 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка” на працягу дня дзейнічала кніжная выстава-тэма “1917:
старонкі гісторыі”. І прысвячалася яна надыходзячаму святу – Дню Кастрычніцкай
рэвалюцыі. Чытачы, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку, з задавальненнем
знаёміліся з гістарычнымі матэрыяламі: літаратурай, фотаздымкамі, копіямі
архіўных дакументаў 1920 года. У вучняў вялікую цікавасць вызваў бюст
У.І.Леніна. Тут размясціліся яго сямейныя фотаздымкі, а таксама рэвалюцыйнае
жыццё. Знакаміты крэйсер “Аўрора” выклікаў шмат пытанняў…Каб больш дасканала
даведацца пра яго славу, паслухалі песню “Что тебе снится крейсер «Аврора»?...