8 лістапада ў філіяле "Пархімаўская ІСБ" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, гістарычны экскурс "Рэвалюцыя 1917: як гэта было". Школьнікі з цікавасцю слухалі і разважалі пра тыя далёкія падзеі. Падводзячы вынікі нашай гістарычнай экскурсіі, усе адзначылі, што мы павінны памятаць урокі мінулага. І, грунтуючыся на гэтым, загадзя вырашаць, якія могуць ўзнікнуць канфлікты і супярэчнасці.