У філіяле
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла краязнаўчая
экскурсія “Ганарымся спадчынай роднага краю”. Юныя чытачы разам з культарганізатарам
здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, пабывалі на станцыях: “Беларусь
гераічная”, “Беларусь на карце свету”, “Флора і фаўна Беларусі”, “Беларускі
узоры”. Экскурсія садзейнічала выхаванню ў дзяцей пачуцця любові да роднай
краіны, павагі і гонару за свой народ, яго мову, гісторыю і культуру.