21.11.2024г. Тэматычная гадзіна “Прырода – наш дом”

Тэматычная гадзіна Прырода наш домпрайшла для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”, якое дзейнічае пры раённай бібліятэцы. Мы адчыняем дзверы, пераступаем парог хаты і трапляем у незвычайны таямнічы свет прыроды. Ён такі дзіўны і чароўны. Нам варта толькі працягнуць руку. Гэты свет населены жывёламі, птушкамі, раслінамі, і кожны яго куток можа падарыць незабыўныя ўражанні. Дзеці пабывалі ў дзіўнай казцы прыроды. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў экалагічных гульнях і віктарынах: “Дзіўны свет прыроды, Зялёная аптэка, “Экалагічны святлафор, Грыбны ўзлесак, “Як паводзіць сябе на прыродзе. У ходзе мерапрыемства высветлілася, што дзеці добра ведаюць родную прыроду, жыццё звяроў, раслін, птушак, насякомых. Умеюць правільна паводзіць сябе ў прыродзе і  гатовы яе аберагаць. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі па экалогіі з фонду бібліятэкі.











Страниц (31)1234567891011 Вперёд