У раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” прайшоў урок-абмеркаванне “Добрыя манеры няхай будуць
вам прыкладам”. Мэта ўрока: даць уяўленне аб этыкеце; спрыяць фарміраванню
ўсвядомленых маральных паводзін, заснаваных на веданні культурных традыцый і нормаў этыкету; вучыць
аналізаваць і ацэньваць паводзіны іншых людзей. У пачатку мерапрыемства
бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з паняццямі добрыя і дрэнныя манеры, што такое этыкет. Далей
падзяліўшыся на дзве каманды, яны актыўна прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах: “Мы ведаем, мы
ўмеем”, “Выхаваныя дзеці”, “Мудрыя продкі”. Удзельнікі складалі прыказкі пра этыкет, адказвалі на пытанні
віктарын, засяроджана разбіралі сітуацыі, спаборнічалі ў тым, хто ўспомніць
больш ветлівых слоў. У канцы мерапрыемства зрабілі свае высновы і паабяцалі стаць
выхаванымі людзьмі.