23 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная
сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка” -
гадзіна творчасці “Майстрыхі на ўсе рукі”. 16 лістапада адзначаюць Дзень
рукадзелля. Свята не афіцыйнае, але гэта дата выбрана не выпадкова і супадае з
днём стварэння ЮНЕСКА — арганізацыі, якая прыраўняла ў 1957 годзе рукадзелле да
культурнай спадчыны. У сучасным свеце традыцыйныя рамёствы і прыкладная
творчасць паступова знікаюць, аднак майстрыхі працягваюць займацца вышыўкай,
вязаннем, шыццём, пап’е-машэ,
маляваннем, алмазнай вышыўкай, каб захаваць культурную спадчыну свайго народа.
У
гэты дзень бібліятэка запрасіла творчых, захопленых сваёй любімай справай
людзей. Умелыя рукі могуць зрабіць фантастычна прыгожыя рэчы - шэдэўры, казачныя
цуды. з нітак, шматкоў, пацерак, паперы.



