26 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага
аб’яднання “Знайка”. На яго запрасілі вучняў першага класа разам з класным
кіраўніком. Літаратурная вандроўка “Караван цікавых кніг” сабрала ўдзельнікаў і гасцей каб у чарговы раз
успомніць любімыя казкі, якія любяць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Першакласнікам казка дапамагае навучыцца чытаць, паколькі кожны раз наведаўшы
бібліятэку іх чакае новая казка. Таму падчас мерапрыемства вучням было зусім не
складана адказваць на пытанні казачнай віктарыны. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў
з казкамі-навінкамі, якія зусім нядаўна паступілі ў бібліятэку.З задавальненнем
усе ўдзельнікі выбралі сабе новую казку, якую прывёз для іх “грузавічок”. Прачытаўшы
яе яны папоўніць свой кругазор і параяць сябрам.