Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла маленькіх чытачоў на чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі". На сустрэчы размова ішла аб цудоўнай пары года - зіме. Гэта і першы снег, і моцны снегапад,
гэта і мароз і злая завіруха, але гэта і санкі, і снежкі і, вядома ж - Новы год
з Дзедам Марозам і Снягуркай.