У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка”, прайшло навагодняе свята “Зімовая казка”. Удзельнікі азнаёміліся з выставай кніг і перыядычных
выданняў "Зімы цудоўныя матывы". Пазнавальная гадзіна "Пра Новы год і навагоднія
традыцыі" пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, традыцыямі
святкавання, навагодняй ёлкай, Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай. Гульня - віктарына "Хто ўсё ведае пра Новы
год?", дапамагла раскрыць далягляд і творчыя здольнасці навучэнцаў. Навагоднія прыгоды прайшлі весела і з карысцю.