Працягваюцца навагоднія святы, а з імі гульні, конкурсы вакол ёлкі і абавязкова, падарункі ад Дзеда Мароза, якіх так чакаюць дзеці.
У пачатку года падводзяцца вынікі чытання за мінулы год сярод дзіцячага чытача. Вось і сёлета вызначыліся тры месцы. Дзед Мароз не заставіў сябе доўга чакаць, як і абяцаў, 12 студзеня завітаў у Лішкаўскую сельскую бібліятэку каб павіншаваць чытачоў з Новым годам, а лепшым уручыў падарункі.