Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правялі ўрок інфармацыйнай культуры “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”. Наведвальнікам была прадстаўлена кніжная выстава “З гісторыі нашай старонкі”. Бібліятэкар пазнаёміў з гісторыяй узнікнення кніг і пісьменнасці. Было праведзена апытанне прысутных, якое паказала што дзеці добра ведаюць тых, хто пакінуў след у гісторыі беларускага народа - Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Сымон Будны, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас і інш.