Тэатралізаваны
вечар з гульнёва-забаўляльнай праграмай “Навагоднія забавы Дзеда Мароза” прайшоў
на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”. Падрыхтавалі і правялі мерапрыемства
ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка”, якія працуюць пры
філіялах “Лішкаўская сельская бібліятэка” і “Цэнтры культурна-дасугавай
дзейнасці аг. Макараўцы”.
Прыйшоў у госці да пагранічнікаў Дзед Мароз са Снягурачкай з падарункамі. Ён праводзіў гульні і конкурсы, у
якіх прынялі актыўны ўдзел кіраўніцтва заставы і ваенаслужачыя. Таксама адбылося
тэатралізаванае прадстаўленне казачных герояў: Бабы Ягі, Кікімары, а таксама
“Новых рускіх бабкаў”. Ніхто не застаўся
без падарункаў і салодкіх пачастункаў. Спонсарам мерапрыемства выступіў КСУП
“Макараўцы”.