Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гутарку для
дзяцей Масалянскага яслей-сада “Свет Каляднай зоркі”. Дзеці дазналіся, што
адным з самых старажытных зімовых святаў з’яўляюцца Каляды. А песні, што
выконваліся ў гэты час, называлі калядкамі. Калядоўшчыкі апраноўваліся ў розных
звярэй: казу, мядзьведзя і.г.д. Бралі калядную зорку і хадзілі па хатах. Яны
спявалі беларускія народныя песні, расказвалі прымаўкі, прыказкі, жарты, загадвалі
загадкі.