Сёння ў філіяле "Малабереставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося незвычайнае падарожжа па
часопісе маленькіх беларусаў пад назвай “Сябруйце з “Вясёлкай”.
Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення часопіса, пра яго першага
адказнага рэдактара, класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Вітку, а
таксама пра дасягненні часопіса.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па рубрыкам часопіса:
“Наша спадчына”, “Музей “Вясёлкі”, “Упершыню ў “Вясёлцы”, “Школа “Вясёлкі”,
“Школа Грошыка”, “Чароўны куфэрак”, “Крышку пра кніжку” і інш. На прыканцы дзеці наведалі сайт “Вясёлкі”, інтэрнэт-рэсурс прапануе
наведвальнікам пазнаёміцца з мірам часопіса: вершамі, казкамі, малюнкамі. Тут чытачы знойдуць відэа з усіх мерапрыемстваў, у якіх “Вясёлка” прымае
ўдзел.