10 лютага, па запрашэнню рэдакцыі часопіса “Вяселка”, супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” і ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Дамавічок" пабывалі ў г. Мінску на XXIV міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы і на прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я помню ўсё…”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і падарункамі за плённае супрацоўніцтва з часопісам “Вяселка”. Таксама Уладзімір Ліпскі падараваў сваю кнігу “Я помню ўсё..” з аўтарскім подпісам.