У
Дзень Святога Валянціна супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі ўдзельнікаў клуба
маладых інвалідаў "Вясёлка дабра" на культурна-забаўляльную праграму "День
любящих сердец".
Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй і традыцыямі
свята. Удзельнікі імпрэзы актыўна ўдзельнічалі ў забаўных конкурсах, адказвалі
на пытанні віктарыны, складалі разам з бібліятэкарамі арыгінальныя віншаванні.
Свята прайшло ў цёплай і радаснай атмасферы. На завяршэнне імпрэзы ўсе
ўдзельнікі клуба атрымалі валянцінкі-сюрпрызы і салодкія пачастункі.