З нагоды Дня памяці
воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі
для старшакласнікаў сярэдняй школы сустрэчу з удзельнікамі баявых дзеянняў у
Афганістане “Афганістан - наша памяць і боль”.
Перад прысутнымі выступіў удзельнік Афганскай вайны, старшыня раённай
арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” С.М. Васіленка.
Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй вайны ў Афганістане і
літаратурай, прысвечанай гэтай тэме і прадстаўленай на кніжнай выставе “Афган –
полымя вайны”.