“Песні
мае – дзеці любві” – пад такой назвай супрацоўнікі раённай бібліятэкі
арганізавалі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя творчую сустрэчу з
мясцовым паэтам і кампазітарам Леанідам Панасевічам.
З уступным словам
выступіла дырэктар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Т.Д. Марцішэвіч, якая падрыхтавала
кароткае паведамленне аб літаратурных традыцыях на Бераставіччыне, напомніла
дзецям імёны мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, пазнаёміла іх з літаратурнымі
зборнікамі, якія падрыхтавала і выпусціла раённая бібліятэка. Затым яна
прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства паэта і кампазітара Леаніда Міхайлавіча
Панасевіча. Леанід Міхайлавіч расказаў прысутным аб сваім жыццёвым і творчым
лёсе паэта-песенніка і кампазітара, прадставіў свае зборнікі песень, прачытаў
шмат сваіх вершаў, адказаў на пытанні навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя. Падчас
творчай сустрэчы прагучалі песні аўтара.