На працягу месяца ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” праходзіла дабрачынная акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. У акцыіі прынялі ўдзел не толькі чытачы бібліятэкі, але і жыхары нашага паселка. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі аказаліся Хэйлік А.В, Харамэнда В.П, Антановіч Г.А. У ходзе акцыіі бібліятэцы было падаравана звыш паўсотні кніг. Як правіла, людзі, якія дораць бібліятэкам кнігі, любяць чытаць самі і маюць хатнія бібліятэкі, у якіх сабрана самае дарагое сэрцу.