У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Спасайся
ад СПАЙСА”. Вучні праслухалі
выступленне бібліятэкара, з якога даведаліся што такое СПАЙС і чым ён небяспечны, што
ўтрымоўваецца ў спайсе, перадазіроўка
спайсам, сімптомы перадазіроўкі
спайсам, што рабіць пры перадазіроўцы
спайсам, наступствы спайсу і інш. Да ўвагі школьнікаў была
прапанавана інфармацыя з перыядычнага друку. Напрыканцы паглядзелі мультымедыйную
прэзентацыю “Віды наркотыкаў і іх
уздзеянне”.