Да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які адзначаецца 1
сакавіка, у раённай бібліятэцы адбыўся Дзень інфармацыі “Будучыня без
наркотыкаў”. У рамках Дня інфармацыі бібліятэкары правялі прафілактычны час “Як
не стаць ахвярай наркаманіі?” для вучняў 10-га класа.
Бібліятэкар расказала дзецям пра наркатычныя рэчывы, іх уплыў на арганізм чалавека, прыкметы наркаманіі і наступствы, а таксама пазнаёміла з матэрыяламі, прадстаўленымі на кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “СТОП! Наркотыкі!"
