![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEinX1niReIjp0Ww2vC-6jLohXDWXu8ZLkNG1pPK3HjSNtDWHOsW7PIu6ciJEw6weSehu1r5AIXNnfNKuqbjQunjx6OBUDaFiIJ4mTI_p6AnkCbJOS_MR_HcGrPC6aLLQutpLkXA1gHLR1LK/s200/20170201_151705.jpg)
22 сакавіка ўвесь свет адзначае Сусветны дзень вады. Сусветны дзень вады заклікае прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы захавання і паляпшэння якасці і колькасці прэснай вады для цяперашняга і будучага пакаленняў.
З мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб вадзе як аб прыродным багацці, выхавання ў дзяцей пачуцця беражлівых адносін да вады, фарміравання экалагічнай культуры дзяцей бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правялі экалагічную гадзіну “Вада – гэта жыццё”. У ходзе мерапрыемства дзеці актыўна прымалі ўдзел у розных конкурсах, чыталі вершы пра ваду, адказвалі на пытанні: ці шмат вады на Зямлі? Чаго больш на Зямлі: вады альбо сушы? Якой вады на Зямлі больш: прэснай альбо салёнай? Колькі ўсяго акіянаў ў свеце? Мерапрыемства суправаджалася цікавай мультымедыйнай прэзентацыяй.

![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEgmekOtpySVWdNHzbDgqRj2lHHsGbpXVfr_rDAkautZ62sjd1s05ivsaWJHSvXTTEXPOeW28GH8nHP2ch12sPnWGeRW26OQtiQXaP7fdSWMBZK9S47zPB9s6WPrqPCDIyb1BToh4v2__5Yn/s200/20170322_144252.jpg)