22.03.2017г. Экалагічная гутарка «Чалавек і прырода: гармонія альбо трагедыя»


У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла экалагічная гутарка «Чалавек і прырода: гармонія альбо трагедыя». Падчас размовы бібліятэкар патлумачыла юным чытачам, што такое экалогія і да чаго можа прывесці тэхнічны прагрэс, калі людзі не будуць беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя. У канцы мерапрыемства дзеці разгадвалі крыжаванку у якой галоўнае слова было экалогія.