У межах Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для першакласнікаў быў арганізаваны ранішнік, на якім яны сталі сапраўднымі чытачамі. Яны былі пасвечаны ў чытачы. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны цікавыя пытанні і загадкі, на якія яны з задавальненнем адказвалі. Пасвячэнне ў чытачы дапамагло зразумець дзецям, што дзіцячая кніга – скарбонка ведаў, з якой пачынаецца шлях у дзівосны свет літаратуры.