29.03.2017г. Урок ветлівасці “Чароўныя словы”

Для наведвальнікаў лагера “Сонейка”, у межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, прайшоў урок ветлівасці “Чароўныя словы”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі. Дзеці даведаліся, як вітаюцца людзі рознах нацыянальнасцей, праслухалі вершы П.Броўкі “Дзень добры...”, А.Д. Стодарта “Маленькія ключы”, Т. Кляшторнага “Калі ласка”, апавяданне В.А. Сухамлінскага “Для чаго кажуць “дзякуй?”. Прысутныя прынялі ўдзел у гульні “Магазін”, дзе кожны “пакупнік” выбірае сабе любую рэч і звяртаецца да “прадаўца”, выкарыстоўваючы словы ветлівасці: “калі ласка”, “будзьце ласкавы”, “дзякуй”, “дзякуй вам”, “вялікі дзякуй”, “няма за што”.