01.04.2017г. Спартыўныя спаборніцтвы па валейболу “Мы - за здаровы лад жыцця”

На пагранічная заставе “Сямёнаўка” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па валейболу паміж удзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка”, якія дзейнічаюць пры філіяле “Лішкаўская сельсая бібліятэка” і філіяле па культурна-досугавай дзейнасці аг. Макараўцы і ваенаслужачымі пагранічнай заставы.

Адкрылася мерапрыемства прывітальнымі словамі і пажаданнем камандам поспехаў і ўдачы. Распачаліся спаборніцтвы на высокай ноце аптымізму, бадзёрасці і імкнення кожнай каманды да перамогі. У выніку спаборніцтваў перамагла дружба. Усіх жадаючых запрасілі на салодкі стол. Дзяўчаты ў якасці падарунка спяклі вялікі торт і пачаставалалі ім ваенаслужачых. За кубачкам кавы абмеркавалі найбольш яскравыя моманты гульні. І на заканчэнне адбылася дыскатэка.