Для наведвальнікаў дзіцячага садка “Церамок”
адбылася экскурсія па філіялу “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка”. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай і яе
гісторыяй, з навінкамі кнігавыдання “Добрыя
кнігі - сябры назаўжды”. Найбольш дзяцей уразілі гукавыя кнігі серыі “Жывая
гісторыя”, “Музычныя акенцы”, “Размаўляльныя малюначкі” і магчымасць самастойна
націскаць і слухаць фразы і мелодыю.