Бібліятэкар
філіяла “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гульню "Мая прафесія якая
яна будзе?" дзе дзеці марылі аб тым кім яны стануць калі вырастуць і як
яны змогуць дапамагаць людзям у сваіх прафесіях.
Бібліятэкар растлумачыла як кніга дапамагае пашырыць іх кругазор адносна
спецыяльнасці якую яны хочуць выбраць у будучым, а зараз кніга дапамагае ім
марыць і думаць і таму яны паставілі сабе мэту перачытаць усе кнігі і часопісы
якія ёсць у нашай сельскай бібліятэцы.