Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская
бібліятэка” і вучні васкрэснай школы, якая дзейнічае пры Духоўна-асветніцкім
цэнтры імя Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, падрыхтавалі святочнае
тэатралізаванае прадстаўленне з нагоды святкавання Праваслаўнай Царквой Тыдня
жонак-мироносиц, якая лічыцца царкоўным жаночым святам, калі сваякі, сябры і
дзеці віншуюць сваіх блізкіх жанчын.
Пасля Боскай літургіі настаяцель Храма протаіерэй Сергій Шэлест яшчэ раз
звярнуўся да вернікаў з велікодным прывітаннем, а таксама павіншаваў
праваслаўных жанчын з гэтым выдатным днём, а дзеці паднеслі ў падарунак
маляўнічы спектакль-казку «Церамок».